Аўторак, Ліпень 23, 2019
Увага!
На сайце працуе сістэма выяўлення памылак і памылак друку Orphus
Знайшлі памылку ў тэксце?
Выдзеліце яе мышкай і націсніце Ctrl + Enter  

СТУЖКА НАВІН

“Карытас” – значыць Любоў

У трэцюю нядзелю Вялікага посту ў парафіях Віцебшчыны збіраюцца ахвяраванні на Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі.

Арганізацыя Caritas, назва якой перакладаецца як “міласэрная любоў”, існуе ва ўсім каталіцкім свеце, а “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі дзейнічае ўжо 19 гадоў. “Карытас” нясе дапамогу тым людзям, хто найбольш яе патрабуе, нягледзячы на расавую, нацыянальную ці рэлігійную прыналежнасць. Супрацоўнікі і валанцёры ў сваёй дзейнасці рэалізуюць наказ Хрыста любіць адно аднаго і быць міласэрнымі, як наш Бог.

Чым жа займаецца гэтая арганізацыя і навошта ёй патрэбныя ахвяраванні? Мы вырашылі пазнаёміць шаноўных чытачоў з асноўнымі напрамкамі дзейнасці “Карытас” на Віцебшчыне.

Цэнтр дзённага прабывання для людзей з інваліднасцю дзейнічае ў Віцебску пры “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі з 2003 года. Кожны дзень, акрамя выхадных, маладыя людзі з інваліднасцю прыходзяць у цэнтр займацца рукадзеллем, творчасцю, музыкай, працаваць на кампутары, пячы пірагі ды і проста сустрэцца разам за кубачкам гарбаты. З дапамогай валанцёраў у цэнтры ладзяцца святы, арганізуюцца вандроўкі і экскурсіі. Падобныя асяродкі дзейнічаюць і пры парафіяльных арганізацыях “Карытас” у Мёрах і Глыбокім. На цяперашні момант цэнтры наведвае больш за 60 чалавек з інваліднасцю.

Студыя інклюзіўнага танца ІМПЭТ. Ужо больш за два гады пры “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі дзейнічае студыя інклюзіўнага танца. Яна аб’ядноўвае аматараў танца з інваліднасцю і без яе, на вазках і на нагах, маленькіх і вялікіх, якія танцуюць на роўных. Танцоры ахвотна прымаюць удзел у канцэртах і выступах. У 2017 годзе інклюзіўная танцавальная пара Крысціна і Валерый заняла трэцяе месца на міжнародным анлайн-конкурсе інклюзіўных калектываў InZoom у Маскве, затым яны сталі фіналістамі Міжнароднага дабрачыннага танцавальнага фестывалю “Вялікі кубак Inclusive dance” ў Маскве, а ў 2018 годзе там жа ўзялі спецыяльны кубак “За выканальніцкае майстэрства”. На дадзены момант у студыі займаюцца 5 чалавек на вазку і 21 чалавек “на ножках”.

Сустрэчы для самотных і састарэлых асобаў “Другое дыханне”. Ужо другі год раз на месяц у сядзібе “Карытас” у Віцебску адбываюцца сустрэчы для самотных і састарэлых асобаў. Праводзіць іх дырэктар “Карытас” кс. Андрэй Аніскевіч, а таксама запрошаныя госці: лекары, юрысты, духоўныя асобы. Удзельнікі абмяркоўваюць цікавыя пытанні, дзеляцца жыццёвым вопытам, спяваюць, чытаюць вершы.

Дапамога тым, хто ў патрэбе. “Карытас-Віцебск” сумесна з еўрапейскім партнёрам “Карытас-Лінц” нясе тым, хто мае патрэбу, дапамогу ў выглядзе прадуктаў харчавання, адзення, абутку, дроваў. За 2018 год на гэтыя мэты было вылучана 15 224 бел. руб. Акрамя таго, 3600 бел. руб. выдадкавана на харчаванне малазабяспечаных асобаў на працягу трох месяцаў у сталовай г. Віцебска. Ад пачатку 2019 года 943 сям’і з Віцебскай дыяцэзіі атрымалі дапамогу на суму 22 370 бел. руб.

Харчовая дапамога для Віцебскага гарадскога цэнтра часовага (начнога) знаходжання бяздомных асоб. “Карытас-Віцебск” рэгулярна закупляе прадукты харчавання (крупы, муку, цукар, кансервы, алей, макароны, печыва, гарбату і інш.), з якіх гатуюць сабе ежу людзі, што страцілі дах над галавой. На Вялікдзень і Божае Нараджэнне яны атрымліваюць ад “Карытас” падарункі.

Закупка сельскагаспадарчых жывёл для падтрымкі вясковых жыхароў. Новы праект “Карытас” накіраваны на падтрымку гаспадарак малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў. “Карытас” купіў і перадаў для далейшай гадоўлі 15 бычкоў і цялушак, 40 парсючкоў, 950 курэй на суму 20 442 тыс. руб.

Дапамога дзецям разам з “Карытас-Прага”. Дзеці са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, два разы на год атрымліваюць фінансавую дапамогу для набыцця адзення, абутку, школьных прыладаў ці аплаты навучання ад дабрачынцаў “Карытас-Прага”. Для дзяцей таксама арганізоўваюцца святочныя мерапрыемствы і экскурсіі ў Чэхію. У праекце прымае ўдзел каля 400 дзяцей і іх сем’яў.

Дапамога анкалагічна хворым дзецям. Пачынаючы з 2005 года, “Карытас” набывае імунна-пратэктарныя лекі для дзяцей, якія хварэюць на рак. У 2018 годзе было закупена лекаў на суму 10 670 бел. руб. Для іх таксама арганізуюцца святы ў Дзень абароны дзіцяці, уручаюцца падарункі на Божае Нараджэнне.

Інтэграцыйныя святліцы для дзяцей. У 2018 годзе пры падтрымцы “Карытас” Польшча і праграмы “Польская дапамога” віцебскі “Карытас” адрамантаваў і адкрыў інтэграцыйныя святліцы для дзяцей пры парафіях у Лепелі і Мёрах. Таксама ўжо 12 гадоў дзейнічае святліца пры парафіі ў Лынтупах, якую падтрымлівае “Карытас” разам з замежнымі партнёрамі: Renovabis i Kindermission. У святліцах адбываюцца заняткі па катэхезе, кулінарыі, творчыя майстэрні. Дзеці і моладзь разам з выхавальнікамі рыхтуюць хатнія заданні, гуляюць, ладзяць святы. У гэтым навучальным годзе святліцы наведвае каля 130 дзяцей.

Дапамога дзецям з каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі. “Карытас-Віцебск” рэалізуе некалькі праектаў для дзяцей з каталіцкіх парафій нашай дыяцэзіі:

  • Кожны год ладзіцца летні адпачынак “Канікулы з Богам” для дзяцей як у Польшчы, так і ў нашай дыяцэзіі. У 2018 годзе ў летніку “Карытас” прыняло ўдзел 120 дзяцей.
  • Дзеці атрымаліваюць ад “Карытас” салодкія падарункі на свята Божага Нараджэння і на Дыяцэзіяльным конкурсе батлеек. З нагоды апошніх святаў было раздадзена падарункаў на суму 7200 бел. руб.
  • У навучальным годзе 2018/2019 распачаўся праект “Пазнаём сваю веру”, у межах якога парафіі Віцебшчыны атрымалі 857 падручнікаў для заняткаў па рэлігіі.
  • Яшчэ адной мэтай праекту з’яўляецца правядзенне Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання для дзяцей, які ў нашай дыяцэзіі ўпершыню адбудзецца ў сакавіку-красавіку 2019 г.

Кансультацыі каталіцкага псіхолага. Па ініцыятыве віцебскага “Карытас” псіхолаг сп. Марына Ткач чатыры разы ў месяц праводзіць бясплатныя сустрэчы і кансультацыі па сямейных пытаннях у сядзібе “Карытас”, а таксама ў розных парафіях нашай дыяцэзіі.

Дапамога парафіям і дзяржаўным сацыяльным установам Віцебскай вобласці. За апошнія некалькі гадоў пры дапамозе “Карытас” былі рэалізаваныя наступныя праекты:
  • Прафесійнае абсталяванне пральні: набыццё адціскальнай і сушыльнай машыны ў Варонаўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў коштам 22 092 бел. руб., таксама пральных парашкоў.
  • Набыццё мэблі для палат (8412 бел. руб.), а таксама пасцеляў, халатаў, піжамаў, гігіенічных сродкаў (4772 бел. руб.) для патрэбаў пацыентаў псіхіятрычнай бальніцы ў Слабодцы.
  • Набыццё пасцеляў, халатаў, піжамаў, гігіенічных сродкаў (4772 бел. руб.) для Сялюцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
  • Абсталяванне і рамонт харчовага блоку (34851 бел. руб.), рамонт дзіцячых душавых (15 695 бел. руб.) у Бягомльскай дапаможнай школе-інтэрнаце Докшыцкага раёна.
  • Спецыяльная вулічная дзіцячая пляцоўка для гульняў на суму 4433 бел. руб. для Віцебскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху.
  • Дапамога ТЦСАН Віцебскага раёна: абсталяванне швейнай майстэрні (6800 бел. руб.), падводка вады (4000 бел. руб.) набыццё трактара, мотаблока, упарадкаванне гаспадарчай тэрыторыі (8765 бел. руб.).
  • Абсталяванне швейнай майстэрні і міні-пральні для ТЦСАН Першамайскага раёна г. Віцебска на суму 9964 бел. руб.
  • Набыццё муфельнай печы для ТЦСАН Мёрскага раёна на суму 3101 бел. руб.
  • Дзякуючы дапамозе партнёраў з “Карытас-Лінц”, віцебскі “Карытас” перадаў парафіі Св. Антонія ў Віцебску ліфт для перавозу асобаў з інваліднасцю і састарэлых асобаў коштам 37838 бел. руб.

Акрамя галоўнай сядзібы “Карытас” у Віцебску, пры васьмі парафіях Віцебскай дыяцэзіі існуюць парафіяльныя арганізацыі “Карытас”: Святой Тройцы ў Глыбокім, Св. Андрэя ў Лынтупах, Св. Казіміра ў Лепелі, Перамянення Пана ў Чашніках, Сэрца Марыі ў Оршы, Унебаўшэсця НПМ у Мёрах, Нараджэння Маці Божай у Браславе, Езуса Міласэрнага ў Паставах.

Валанцёрскі рух “Карытас-Віцебск”. Дабрачынная праца не была б магчымая без валанцёраў. Гэта людзі рознага ўзросту, прафесіі і веравызнання, якія ахвяруюць свой час, здольнасці і адкрытае сэрца бліжнім. На дадзены момант у Віцебску ёсць 28 пастаянных валанцёраў “Карытас”, якія:
  • наведваюць дзетак у Віцебскім дзіцячым доме;
  • у дзіцячым аддзяленні віцебскай абласной псіхіятрычнай бальніцы;
  • у школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннем слыху;
  • апякуюцца дзецьмі падчас летнікаў;
  • дапамагаюць у Цэнтры для людзей з інваліднасцю, а таксама ў арганізацыйных і лагістычных справах у офісе “Карытас”.
Валанцёры дзейнічаюць таксама і пры парафіяльных арганізацыях “Карытас”, працуючы з дзецьмі, людзьмі з інваліднасцю, несучы дапамогу тым, хто мае патрэбу, на тэрыторыі ўсёй парафіі.

Валанцёры з Глыбокага ўжо шмат гадоў арганізуюць фестываль “Мы разам!”, які збірае маладых людзей з інваліднасцю з усёй Віцебшчыны.

Наш адрас: вул. Чкалава 52, к. 1, г. Віцебск 210041;
тэл. +375 212 618822, + 375 29 8369993,
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Далучайцеся да групы ў кантакце, каб сачыць за навінамі “Карытас”!

 

с. Дар’я Галубкова OV


 

Пошук па сайце

Артыкулы

: Как быстро продать квартиру. Хочу продать комнатную квартиру сейчас. Продать свою квартиру без посредников. Учить objective c с нуля. Качественные уроки по objective c с нуля. Блог о objective c. Гусеничные вездеходы самоделки. Лучшие вездеходы самоделки своими руками. Самоделки вездеходы своими руками видео. В каком банке взять кредит. Советуйте где можно взять выгодный кредит быстро. Какой кредит лучше взять.
Какой автомобиль купить сегодня. Посоветуйте какой автомобиль выбрать бюджетный. Хочу выбрать новый автомобиль. Как установить линукс. Где линукс официальный сайт найти. Уроки по линукс с нуля. Быстрый ремонт натяжных потолков. Качественный ремонт потолка своими руками. Ремонт потолков на кухне. Скачать шаблоны для Joomla. Где скачать Joomla шаблоны бесплатно. Скачать свежие шаблоны для Joomla.

Звязацца з намі

Націсніце на малюнак, каб яго змяніць
Сістэма Orphus