Серада, Лістапад 20, 2019

Цэнтр сацыяльнай дапамогі

Бацькоўская катэгорыя: Пра нас Катэгорыя: Праекты

Недастаткова бачыць, трэба дзейнічаць. 

Больш за тры гады пры парафіі Святога Антонія ў г. Віцебску дзейнічае Цэнтр сацыяльнай дапамогі «Карытас». Ён створаны з мэтай паляпшэння працы з людзьмі, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Гэта перш за ўсё: бяздомныя, малазабяспечаныя адзінокія пенсіянеры, інваліды, маці-адзіночкі, шматдзетныя сем’і і былыя вязні, якія вызваляюцца з месцаў зняволення. Атрымаць дапамогу яны могуць у выглядзе адзення і абутку. У Цэнтры таксама вядзецца праца з групай ананімных алкаголікаў. Як правіла, гэта людзі, якія вырашылі змяніць сваё жыццё і зрабілі адпаведны крок у дадзеным накірунку.

У гэтай жа парафіі дзейнічае таксама сталоўка для бяздомных. Яе наведвальнікамі з’яўляюцца асобы, якія тут атрымліваюць раз на дзень гарачы абед. Штодзённа, апроч суботы і нядзелі, у сталоўцы атрымліваюць пасілак 40-60 чалавек. Вельмі важным момантам у час пасілку з’яўляецца чытанне Божага Слова і малітва. Усе мы добра ведаем, што Божая ласка і любоў не маюць межаў. 

Хочацца спадзявацца, што хтосьці з гэтых людзей зможа змяніць сваё жыццё і сам стане дапамагаць тым, хто апынуўся ў бядзе. 

Жадаючыя падтрымаць акцыю дапамогі могуць уносіць грошы на рахунак:

Разліковы рахунак: 3015202580010 
ААТ "Тэхнабанк" Рэгіянальнае Упраўленне № 2 (г. Віцебск) 
210601, г. Віцебск, вул. Чапаева, 16 
БІК: 153001182 
УНП: 300721049

Разлічваем на кожны від падтрымкі і за кожную дапамогу ДЗЯКУЕМ!

Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі Цэнтр сацыяльнай дапамогі

Сістэма Orphus