Серада, Лістапад 20, 2019

Разам – лягчэй

Бацькоўская катэгорыя: Пра нас Катэгорыя: Праекты

З 2003 года Карытас супрацоўнічае з тэрытарыяльнымі Цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пад лозунгам «Разам – лягчэй».

За гэты час дзякуючы нашым партнёрам пабудаваныя парнікі, у якіх працуюць маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Галоўнай мэтай гэтага праекта з’яўляюцца іх працаўладкаванне, сацыялізацыя ў грамадстве, рэалізацыя здольнасцей, інтэграцыя і адаптацыя. Тут жа, у Цэнтрах, маецца кампутарны клас, дзе маладыя людзі з абмежаванымі здольнасцямі набываюць навыкі працы на кампутары.

У Цэнтрах адчынена і працуе пральня. Пажылым грамадзянам і інвалідам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, мыццё бялізны робіцца бясплатна.

З мэтай больш поўнага ахопу сацыяльным абслугоўваннем грамадзян і сем’яў, што знаходзяцца ў цяжкой жыццёвай сітуацыі, у першую чаргу тых, якія жывуць у сельскай мясцовасці, а таксама для арганізацыі сацыяльных паслуг маламаёмасным пластам насельніцтва адчынены сацыяльная цырульня, майстэрня па рамонце абутку, парасонаў і вырабе ключоў.

Усё гэта быццам бы дробязі, але толькі на першы погляд. 

Зробіць кожны з нас маленькі крок насустрач людзям, якія патрабуюць увагі, - і наколькі стане лягчэйшым іх жыццё.

Жадаючыя падтрымаць акцыю дапамогі могуць уносіць грошы на рахунак:

Разліковы рахунак: 3015202580010 
ААТ "Тэхнабанк" Рэгіянальнае Упраўленне № 2 (г. Віцебск) 
210601, г. Віцебск, вул. Чапаева, 16 
БІК: 153001182 
УНП: 300721049

Разлічваем на кожны від падтрымкі і за кожную дапамогу ДЗЯКУЕМ!

Разам – лягчэй Разам – лягчэй Разам – лягчэй Разам – лягчэй Разам – лягчэй Разам – лягчэй

Сістэма Orphus