Серада, Лістапад 20, 2019

Лустачка хлеба

Бацькоўская катэгорыя: Пра нас Катэгорыя: Праекты

«Праўду кажу вам: усё, што зрабiлi аднаму з тых братоў Маiх, Мне зрабiлi» 

Паважаныя, 
Карытас Віцебскай дыяцэзіі жадае дапамагаць людзям, якія недаядаюць і галадаюць, на працягу некалькіх год вядзе грамадскую кампанію «Лустачка хлеба». Яе мэтай з'яўляецца не толькі збор сродкаў, якія дазваляюць закупіць харчаванне для бедных, але, перш за ўсё, звяртанне увагі грамадскасці на праблемы беспрацоўных, матэрыяльна і духоўна бедных. Гаворка пра тое, каб беднасць не стала прычынай грамадскай ізаляцыі, прыніжэння і занядбання.

Мэтай кампаніі з'яўляецца прыцягненне сродкаў на дапамогу, скіраваную на найбольш гаротных і бедных людзей, звяртанне ўвагі беларускага грамадства да праблем гэтых людзей. Кампанія павінна падштурхнуць да канкрэтных дзеянняў на карысць людзей, якім пагражае ізаляцыя. Грошы, сабраныя ў рамках кампаніі, прызначаныя на дадатковае харчаванне дзяцей, харчовыя пасылкі — для шматдзетных сем'яў, неадкладнай дапамогі бяздомным.

Жадаючыя падтрымаць акцыю дапамогі могуць уносіць грошы на рахунак:

Разліковы рахунак: 3015202580010 
ААТ "Тэхнабанк" Рэгіянальнае Упраўленне № 2 (г. Віцебск) 
210601, г. Віцебск, вул. Чапаева, 16 
БІК: 153001182 
УНП: 300721049

Разлічваем на кожны від падтрымкі і за кожную дапамогу ДЗЯКУЕМ!

Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба Лустачка хлеба

Сістэма Orphus