Серада, Лістапад 20, 2019

Дзеці ў бядзе

Бацькоўская катэгорыя: Пра нас Катэгорыя: Праекты

Для любой сям’і нараджэнне дзіцяці, безумоўна, радасная падзея. Але які гэта ўдар для бацькоў, калі ў працэсе развіцця малому ставіцца страшны дыягназ: анказахворванне. Увесь цяжар няшчасця кладзецца ў першую чаргу на плечы бацькоў. Аб гуманным стаўленні і беражлівым падыходзе да малых і іх знябожаных горам бацькоў казаць не выпадае. Імкнучыся самастойна аплаціць дарагое лячэнне, сем’і часам даходзяць да поўнага жабрацтва. Каб уратаваць дзіця, бацькі распрадаюць маёмасць, часам нават і жытло. Нярэдка мамы і таты губляюць працу і цалкам пазбаўляюцца якіх-небудзь крыніц даходу. Асноўная небяспека пры раку тоіцца нават не ў самой хваробе, як гэта ні парадаксальна, а ў адчуванні безвыходнасці і немагчымасці адолець хваробу псіхалагічна. Большасць людзей, даведаўшыся, што ў іх рак, губляюцца. Яны не гатовыя жыць у новых умовах, а значыць, ім патрэбная дапамога.

Мэта дадзенага праекта заключаецца ў тым, каб дапамагчы сем’ям, дзе выхоўваюцца хворыя на рак дзеці. Бо многія бацькі не ў стане купіць для іх нават самыя неабходныя лекі. Гэтыя боль і гора цяжка перажыць у адзіноце. Па ўсёй Віцебскай вобласці ствараюцца таварыствы, якія аб’ядноўваюць сем’і, што выхоўваюць хворых на анкалогію дзяцей. Мы імкнемся падтрымаць такія сем’і і матэрыяльна, і маральна.

Той, хто аднойчы падарыў цеплыню свайго сэрца самаму безабароннаму, разгубленаму, хвораму дзіцяці, ужо не адвернецца ад чужога гора. Той, хто ўваскрасіў надзею ў збітых горам душах бацькоў, не зможа адмовіцца ад сціплай і светлай радасці дарэння. Ахвяруючы і дапамагаючы, кожны з нас прыходзіць да новага, натуральнага разумення свету. Бо, аддаючы малое, мы набываем большае. 

Жадаючыя падтрымаць акцыю дапамогі могуць уносіць грошы на рахунак:

Разліковы рахунак: 3015202580010 
ААТ "Тэхнабанк" Рэгіянальнае Упраўленне № 2 (г. Віцебск) 
210601, г. Віцебск, вул. Чапаева, 16 
БІК: 153001182 
УНП: 300721049

Разлічваем на кожны від падтрымкі і за кожную дапамогу ДЗЯКУЕМ!

Дзеці ў бядзе Дзеці ў бядзе Дзеці ў бядзе Дзеці ў бядзе Дзеці ў бядзе Дзеці ў бядзе Дзеці ў бядзе Дзеці ў бядзе Дзеці ў бядзе

Сістэма Orphus