Серада, Лістапад 20, 2019

Прыняць такімі, якія ёсць

Бацькоўская катэгорыя: Пра нас Катэгорыя: Праекты

«Вядома, што інвалід – гэта чалавек адзіны і непаўторны ў сваёй высокай годнасці, які патрабуе не толькі апекі, але перш за ўсё любові, што становіцца прызнаннем, паважаннем і інтэграцыяй».

Ян Павел II

Жыццё на зямлі – ад Бога. І кожны чалавек, які прыходзіць на свет, нясе ў сабе Божы загад: жыць, нягледзячы на ўсе праблемы і цяжкасці жыцця. Шмат людзей страчваюць здароўе ў маладым узросце або ўжо нараджаюцца інвалідамі. Як жа прымаць нечаканы паварот лёсу? Для кожнага інваліда і для тых, хто жыве з імі побач, – гэта вялікае выпрабаванне, фізічнае і духоўнае. Людзі, якія штодзённа перажываюць цярпенне, асабліва цэняць праяву дaбрыні і міласэрнасцi ад іншых. Карытас Віцебскай дыяцэзіі неабыякава ставіцца да інвалідаў.

У 2006 годзе свае дзверы адчыніў новы Цэнтр для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта першы сацыяльны праект, які фінансаваўся з фонда Еўрасаюза. У рэалізацыі гэтага праекта прымалі ўдзел наступныя арганізацыі: Карытас Лінц (Аўстрыя), Літоўская грамадская арганізацыя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі «Вільціс» і Віцебскі гарадскі аддзел адукацыі.

Мэты праекта:

  • адкрыццё груп дзённага прабывання на базе Віцебскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дзяцей з самымі цяжкімі формамі парушэнняў псіхафізічнага развіцця;
  • арганізацыя працы спецыялістаў Цэнтра, накіраванай на сацыяльную рэабілітацыю і адаптацыю дзяцей-інвалідаў;
  • навучанне спецыялістаў Цэнтра і бацькоў дзяцей-інвалідаў новым метадам працы з дзецьмі;
  • арганізацыя навучальных сустрэч для бацькоў;
  • распрацоўка спецыялістамі Цэнтра новага метадычнага дапаможніка.

Было закуплена неабходнае абсталяванне для таго, каб Цэнтр змог працаваць. У рамках праекту спецыялісты з Віцебска былі запрошаны грамадскай арганізацыяй «Вільціс» (Літва) да ўдзелу ў семінарах па абмену вопытам. А ў сваю чаргу спецыялісты з Літвы і Аўстрыі ўдзельнічалі ў семінарах і канферэнцыі, якія праходзілі ў Віцебску.

Распачатая каталіцкай дабрачыннай арганізацыяй справа міласэрнасці мае свой працяг. Карытас дорыць абяздоленым людзям святло надзеі, якая здольна ствараць у чалавечым жыцці цуд. 1 чэрвеня і 3 снежня ў памяшканні Карытас Віцебскай дыяцэзіі адбываюцца сустрэчы дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў з грамадскай арганізацыі «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». Сустрэчы прысвечаны міжнароднаму Дню абароны дзяцей і Дню інваліда. Падчас іх чытаюцца вершы, гучаць песні, вядуцца размовы пра планы на будучыню. Карытас рыхтуе святочны стол і салодкія падарункі. За кубачкам гарбаты пануе атмасфера дабрыні і цеплыні. Такія сустрэчы з'яўляюцца вельмі неабходнымі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькоў. Яны дапамагаюць інвалідам забыцца пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца кожны дзень, даюць магчымасць адчуваць сябе людзьмі, якія могуць весці паўнавартаснае жыццё, быць патрэбнымі іншым.  

Хочацца верыць, што на іх шляху і надалей будуць сустракацца людзі, якія не пройдуць абыякава міма, а пададуць руку дапамогі. 

Жадаючыя падтрымаць акцыю дапамогі могуць уносіць грошы на рахунак:

Разліковы рахунак: 3015202580010 
ААТ "Тэхнабанк" Рэгіянальнае Упраўленне № 2 (г. Віцебск) 
210601, г. Віцебск, вул. Чапаева, 16 
БІК: 153001182 
УНП: 300721049

Разлічваем на кожны від падтрымкі і за кожную дапамогу ДЗЯКУЕМ!

Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть Принять такими, какие есть

Сістэма Orphus