Серада, Лістапад 20, 2019

Сэрца аддаю дзецям

Бацькоўская катэгорыя: Пра нас Катэгорыя: Праекты

З’яўленне на свет немаўляці – гэта адзін з найбольш шчаслівых момантаў у жыцці бацькоў. Яны заўсёды намагаюцца ўберагчы сваё дзіця ад розных хваробаў і непрыемнасцяў. Але, на жаль, маюць месца выпадкі, калі дзеці становяцца для ўласных бацькоў непатрэбнымі, лішнім цяжарам.

Адной з вастрэйшых сацыяльна-эканамічных і псіхолага-педагагічных праблем у нашай краіне з’яўляецца праблема сацыяльнага сіроцтва – з’ява, пры якой дзеці застаюцца без бацькоўскай апекі пры жывых бацьках. Дзеці-сіроты, згодна з тэорыяй і практыкай педагогікі, ад самага пачатку з’яўляюцца цяжкімі дзецьмі, таму наладжванне іх побыту, наяўнасць густоўна абсталяваных месцаў для баўлення часу, момантаў псіхалагічнай разгрузкі і рэабілітацыі з’яўляюцца галоўнай умовай іх карэкцыі і адаптацыі да жыцця, выпрацоўкі правільных арыенціраў на сямейныя каштоўнасці.

Рэалізацыя праекта «Сэрца аддаю дзецям» ажыццяўляецца ў дзіцячых дамах і сацыяльных прытулках.

Галоўнай мэтай дадзенага праекта з’яўляецца стварэнне належных умоваў для кругласутачнага прабывання непаўнагадовых дзяцей, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў рэабілітацыі.

Паводле гэтага праекта Карытас аказвае дзіцячым дамам і сацыяльным прытулкам дапамогу як у плане непасрэднага задавальнення патрэбаў дзяцей (набыццё адзення, абутку, прадметаў асабістай гігіены, бялізны, школьна-пісьмовых прадметаў, вітамінаў, салодкіх падарункаў), так і тую, што скіравана на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы канкрэтнай установы (рамонт памяшканняў, набыццё мэблі і інш.). 

Сэрца, аддадзенае дзецям, – гэта тое, што для кожнага з нас павінна стаць нормай жыцця. 

Жадаючыя падтрымаць акцыю дапамогі могуць уносіць грошы на рахунак:

Разліковы рахунак: 3015202580010 
ААТ "Тэхнабанк" Рэгіянальнае Упраўленне № 2 (г. Віцебск) 
210601, г. Віцебск, вул. Чапаева, 16 
БІК: 153001182 
УНП: 300721049

Разлічваем на кожны від падтрымкі і за кожную дапамогу ДЗЯКУЕМ!

Сэрца аддаю дзецям Сэрца аддаю дзецям Сэрца аддаю дзецям Сэрца аддаю дзецям Сэрца аддаю дзецям Сэрца аддаю дзецям

Сістэма Orphus