Серада, Лістапад 20, 2019

З любоўю да бліжняга

Бацькоўская катэгорыя: Пра нас Катэгорыя: Праекты

Ступень чалавечнасці вызначаецца, па сутнасці праз стаўленне да пакуты і да таго, хто пакутуе.

Бенедыкт XVI. Spe Salvi, 38

Кожны, хто прыйшоў на свет, народжаны для шчасця. Але з пэўных абставінаў не кожнаму яно дадзена, асабліва тады, калі чалавека адольвае цяжкая хвароба, звязаная з парушэннямі псіхікі. Жыццё жорстка распараджаецца лёсамі такіх людзей. Многія нараджаюцца з гэткім дыягназам, іншыя могуць займець цяжкую хваробу ў выніку траўмаў і жыццёвых узрушэнняў. Усе яны з’яўляюцца інвалідамі першай і другой груп і ўвесь час маюць патрэбу ў доглядзе.

У іх сваё, часам незразумелае здаровым людзям жыццё. І яны не наракаюць на яго, таму што не ведаюць іншага. Яны хочуць жыць і радыя любой праяве ўвагі, клопату і добрага стаўлення да сябе. Таму ніводзін з нас, каго абмінула такое няшчасце, не мае права спісваць іх з рахунку.

Праект «Любоў да бліжняга» рэалізуецца ў псіхіятрычных бальніцах і дамах-інтэрнатах для псіханеўралагічных хворых, у якіх знаходзяцца на лячэнні ці пастаянна пражываюць людзі з парушэннямі псіхікі.

Мэта дадзенага праекта – паляпшэнне ўмоваў прабывання і побыту хворых, стварэнне для іх эстэтычнага камфорту, набліжанага да атмасферы хатняй абстаноўкі.

Працуючы ў межах гэтага праекта, Карытас Віцебскай дыяцэзіі дапамагае псіхіятрычным бальніцам і псіханеўралагічным дамам-інтэрнатам адзеннем, абуткам, бялізнай, мэбляй, посудам, прадметамі гігіены, падарункамі да свята Божага Нараджэння, ажыццяўляе рамонт памяшканняў, праводзіць семінары для работнікаў.

Мы, здаровыя людзі, павінны паводле маральнага абавязку дапамагаць тым, хто мае ў гэтым патрэбу.

Жадаючыя падтрымаць акцыю дапамогі могуць уносіць грошы на рахунак:

Разліковы рахунак: 3015202580010 
ААТ "Тэхнабанк" Рэгіянальнае Упраўленне № 2 (г. Віцебск) 
210601, г. Віцебск, вул. Чапаева, 16 
БІК: 153001182 
УНП: 300721049

Разлічваем на кожны від падтрымкі і за кожную дапамогу ДЗЯКУЕМ!

З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга З любоўю да бліжняга

Сістэма Orphus