Серада, Лістапад 20, 2019

Betel

Бацькоўская катэгорыя: Пра нас Катэгорыя: Праекты

Няма нічога болей высакароднага, чым даць шанц людзям з абмежаванымі магчымасцямі жыць без абмежаванняў.

Ва ўсім свеце разумеюць, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі патрабуюць апекі. Сёння мы вучымся давяраць гэтым людзям і даваць ім шанц зрабіць унёсак у развіццё грамадства. Але яны не павінны ўспрымацца толькі як аб’екты “любові да бліжняга” ці, што яшчэ горш, як непасільны цяжар для грамадства і дзяржавы.

У 2003 годзе Карытас Віцебскай дыяцэзіі зрабіў першы крок у накірунку сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі ў грамадства маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Па ініцыятыве валанцёра Агнешкі Атрашкевіч і на прыкладзе польскага клуба “Betel”, у якім займаюцца маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, у Віцебску ўтварылася група моладзі, якая хацела разам бавіць час, дзяліцца сваімі праблемамі і радасцямі.

Першапачаткова гэтая група складалася з 7 чалавек, заняткі праходзілі ў памяшканні Карытас па 2 гадзіны ў дзень.

З кожным годам колькасць маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія жадалі наведваць клуб “Betel”, павялічвалася. І ў 2006 годзе было прынята рашэнне адчыніць Цэнтр дзённага прабывання для моладзі дадзенай катэгорыі.

Мэта адкрыцця Цэнтра – адаптацыя і інтэграцыя ў грамадства асобаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама налажванне ўзаемасувязей паміж людзьмі з абмежаванай працаздольнасцю, іх сем’ямі і сябрамі.

У цяперашні час Цэнтр дзённага прабывання “Betel” наведваюць больш за 40 чалавек. У Цэнтры працуе майстэрня па вырабе сувенірнай прадукцыі, у якой маладыя людзі вырабляюць сувеніры з бісеру, саломкі, гіпсу, вышываюць, малююць. Штодзённа адчынены кампутарны клас, дзе можна атрымаць веды і навыкі працы на кампутары. Маецца пры Цэнтры і бібліятэка.

Удзел у навучанні і працы маладыя людзі бяруць у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі, від дзейнасці выбіраюць самастойна. Напярэдадні святаў Божага Нараджэння і Вялікадня вырабленыя паштоўкі і сувеніры рэалізуюцца на выставах-распродажах.

Апроч заняткаў у Цэнтры, для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ладзяцца і культурна-забаўляльныя мерапрыемствы (паходы ў кіно, заапарк, цырк, музей). Напярэдадні свята Божага Нараджэння праводзіцца “Калядны баль”.

У летні перыяд (гэта стала ўжо традыцыяй) маладыя людзі з Віцебска, Мёраў і Глыбокага сустракаюцца ў маляўнічым кутку Віцебскай дыяцэзіі – вёсцы Мосар.

Дзякуючы фінансавай падтрымцы нашых партнёраў маладыя людзі штогод выязджаюць на адпачынак і экскурсію ў Польшчу. Штодзённыя заняткі, сумесная гарбата, святы і дыскатэкі зрабілі іх сябрамі. 

Сёння для нас відавочна: людзі з абмежаванымі магчымасцямі не прасіцелі міласціны, а самастойныя асобы, якія маюць правы і годнасць. Мы толькі павінны прыкласці крыху намаганняў, каб убачыць іх моцныя бакі і здольнасці і дапамагчы ім раскрыцца. І калі шлях абяцае быць доўгім, няма сэнсу чакаць – яго трэба як хутчэй пачынаць. 

Жадаючыя падтрымаць акцыю дапамогі могуць уносіць грошы на рахунак:

Разліковы рахунак: 3015202580010 
ААТ "Тэхнабанк" Рэгіянальнае Упраўленне № 2 (г. Віцебск) 
210601, г. Віцебск, вул. Чапаева, 16 
БІК: 153001182 
УНП: 300721049

Разлічваем на кожны від падтрымкі і за кожную дапамогу ДЗЯКУЕМ!

Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel Betel

Сістэма Orphus