Серада, Лістапад 20, 2019

Мы – побач

Бацькоўская катэгорыя: Пра нас Катэгорыя: Праекты

На жаль, на Зямлі няма ніводнага чалавека, які быў бы застрахаваны ад неспадзяваных няшчасных выпадкаў (раптоўная працяглая хвароба, смерць блізкага чалавека, страта працы, стыхійныя бедствы, бежанцы і г.д.).

У выніку дадзеных сітуацый многія людзі змушаны знаходзіцца ва ўмовах аўтаномнага існавання, паколькі не ўсе могуць спраўляцца са сваёй бядой самастойна ці на час забыцца пра яе, сканцэнтраваўшыся на праблемах выжывання. Боль прычыняе пакуты, пазбаўляе здольнасці цвяроза думаць, дзейнічаць і проста жыць. Відавочна, што ўсе гэтыя людзі маюць патрэбу ў разуменні, клопаце, памяркоўнасці, падтрымцы, дапамозе, бо часта яны аказваюцца ізаляванымі ад грамадства, а іх сем'і − сам-насам з уласным горам і праблемамі. Вельмі важна ў такой сітуацыі своечасова аказаць дапамогу чалавеку, які мае ў ёй патрэбу, не дапусціць, каб ён у роспачы склаў рукі і перастаў змагацца. Але, на жаль, сёння вельмі часта можна прачытаць у вачах многіх толькі абыякавасць у адносінах да людзей, якім так патрэбныя наша дапамога і спачуванне.

Менавіта таму Карытас Віцебскай дыяцэзіі з 2010 года пачаў рэалізоўваць праект пад назвай "Мы ─ побач".

Мэтай дадзенага праекта з'яўляецца аказанне псіхалагічнай, юрыдычнай, рэабілітацыйнай, сацыяльна-побытавай і іншай дапамогі грамадзянам і сем'ям, якія апынуліся ў экстрэмальнай сітуацыі. Іншымі словамі, гэты праект можна яшчэ назваць імгненнай "хуткай" дапамогай.

Пазітыўныя адносіны да людзей, аператыўная падтрымка, якая дапаможа чалавеку аднавіць свой жыццёвы патэнцыял пасля стрэсавай сітуацыі, стварэнне ўмоў для паўнавартаснага жыцця кожнага чалавека ─ вось каштоўнасці любога цывілізаванага грамадства.

Жадаючыя падтрымаць акцыю дапамогі могуць уносіць грошы на рахунак:

Разліковы рахунак: 3015202580010 
ААТ "Тэхнабанк" Рэгіянальнае Упраўленне № 2 (г. Віцебск) 
210601, г. Віцебск, вул. Чапаева, 16 
БІК: 153001182 
УНП: 300721049

Разлічваем на кожны від падтрымкі і за кожную дапамогу ДЗЯКУЕМ!

Мы ─ побач Мы ─ побач Мы ─ побач Мы ─ побач Мы ─ побач Мы ─ побач Мы ─ побач Мы ─ побач Мы ─ побач Мы ─ побач Мы ─ побач Мы ─ побач

Сістэма Orphus